Стэфан Малармэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стэфан Малармэ[7] (фр.: Stéphane Mallarmé; 18 сакавіка 1842[1][2][…], Парыж[3][4] — 9 верасня 1898[1][2][…], Вальвен[d][5]) — французскі паэт, які належаў спачатку да парнасцаў (друкаваўся ў зб. «Сучасны Парнас»), а пазней стаў адным з правадыроў сімвалістаў. Аднесены Полем Верленам да ліку «выклятых паэтаў».
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Англіі і Францыі.
Друкаваўся з 1862 года. Зведаў уплыў Ш. Бадлера і Э. По. У эклозе «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» (каля 1865), драматычнай паэме «Ірадыяда» (1867—69), паэмах «Ігітур» (1869), «Удача ніколі не скасуе выпадку» (1897), зборніках «Вершы» (1887), «Вершы з нагоды» (1880—98), «Вершы і проза» (1893), вершы «Проза для Дэзесента» (1885) праз полісемічны сімвал, сугестыўнасць імкнуўся да спасціжэння непасцігальнага, «звышпачуццёвага», таемнай сутнасці быцця. Яго паэзія адметная асацыятыўнасцю, меладычнасцю, адмаўленнем сінтаксічных і семантычных норм, насычана інверсіямі, прасякнута характэрнымі для эпохі дэкадансу настроямі тугі, адзіноты, безабароннасці чалавека. Аўтар філалагічных і гістарыных кніг «Англійскія словы» (1878), «Антычныя багі» (1880), зборніка тэарэтычных прац «Адхіленні» (1897), літаратурна-крытычных артыкулаў.
Remove ads
Беларускія пераклады
Асобныя вершы Малармэ пераклаў Андрэй Хадановіч[8].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads