Стэфан II (герцаг Баварыі)

герцаг Баварыі-Ландсгут (1353—1375) From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфан II (герцаг Баварыі)
Remove ads

Стэфан II Баварскі (ням.: Stephan II mit der Hafte, Herzog von Bayern; 1319 — 13 мая 1375, Ландсгут) — герцаг Баварыі. Стэфан быў другім сынам імператара Людвіга IV Баварскага ад першай жонкі Беатрысы Сілезска-Свідніцкай, член дынастыі Вітэльсбахаў.

Хуткія факты герцаг Баварыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Яго бацька, Людвіг IV Баварскі ўз’яднаў Баварыю ў 1340 годзе, а калі ў 1347 годзе ён памёр, Стэфан змяніў яго ў якасці кіраўніка Баварскага герцагства разам са сваімі пяццю братамі. Ужо ў 1349 годзе краіна зноў была падзелена паміж братамі на Верхнюю Баварыю і Ніжнюю Баварыю, якая, у сваю чаргу, распалася на герцагствы Баварска-Ландсгуцкае і Баварска-Штраўбінгскае. Стэфан II кіраваў з 1349 па 1353 гады разам з братамі Вільгельмам I і Альбрэхтам I у Галандыі, Ніжняй Баварыі і Ландсгуце, з 1353 года толькі ў Ландсгуце.

Пасля часавага прымірэння Вітэльсбахаў з Карлам IV, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, які, нарэшце, прызнаў усе ўладанні Вітэльсбахаў, Стэфан II прыняў удзел у паходзе Карла ў Італію ў 1354 годзе. Але неўзабаве Залатая була 1356 года выклікала новы канфлікт, таму што толькі Пфальцкая галіна Вітэльсбахаў і яго брат Людовік VI атрымалі курфюрсцкі статус. Стэфан II быў апошнім сынам імператара Людовіка IV, які быў вызвалены ад адлучэння ў 1362 годзе.

Калі герцаг Мейнхард, сын яго старэйшага брата Людвіга V Брандэнбургскага, памёр у 1363 годзе, Стэфану II удалося ўстанавіць кантроль над Верхняй Баварыяй і ўварвацца ў Ціроль. Але пасля, у 1369 годзе, баварскі герцаг адмовіўся ад прэтэнзій на Ціроль у абмен на вялікую выплату. Таксама Стэфан II пазбавіўся Брандэнбурга.

Ён пахаваны ў Фраўэнкірхэ ў Мюнхене.

Remove ads

Жонка і дзеці

27 чэрвеня 1328 года Стэфан ажаніўся з Лізаветай Сіцылійскай, дачкой сіцылійскага караля Федэрыга II. У іх было чацвёра дзяцей:

  • Стэфан (1337 — 26 верасня 1413)
  • Фрыдрых (1339 — 4 снежня 1393)
  • Ёган (1341—1397)
  • Агнеса (р.1338), у шлюбе з кіпрскім каралём Якавам I

14 лютага 1359 года Стэфан ажаніўся з Маргарытай, дачкой нюрнбергскага бургграфа Ёгана II. Дзяцей у іх не было.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #13687570X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13419312'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q49162812'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads