Судаблеўскае радовішча сапрапелю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Судаблеўскае радовішча сапрапелю знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне, у возеры Судабле. Сапрапель арганічнага тыпу, запасы 7,3 млн м³, высцілае ўсю плошчу азёрнай чашы.
Сярэдняя магутнасць адкладаў 5,8 м, максімальная 30 м (найбольшая на Беларусі). Верхні слой каля 10 м складзены малапопельным сапрапелем (попельнасць 10-23%), ніжэй сапрапель з павышаным узроўнем карбанатаў кальцыю (попельнасць да 40%). Натуральная вільготнасць 97%. Гумінавых рэчываў 24%. Сапрапель утрымлівае шэраг мікраэлементаў, вітамінаў.
Сапрапель каштоўны як лекавая гразь, дамешак у корм сельскагаспадарчай жывёле, прыдатны на ўгнаенне, для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішча распрацоўваецца.
Remove ads
Літаратура
- М. З. Лапотка. Судаблеўскае радовішча сапрапелю // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads