Судабле
возера ў Беларусі, у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́дабле, Судабля, Судабль — возера ў Беларусі, знаходзіцца на аднаіменным балоце ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пліса, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна.
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні возера складае 1,52 км². Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 0,6 м. Аб’ём вады 0,66 млн м³. Плошча вадазбору 22 км², вадазбор нізінны, забалочаны, 70 % пад лесам.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, авальнай формы, крыху выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
Схілы катлавіны невыразныя, тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны 50—75 м), вышынёй да 0,5 м. Дно плоскае, выслана высокаарганічным груба- і тонкадэтрытавым сапрапелем магутнасцю да 30 м (Судаблеўскае радовішча сапрапелю).
Слабапраточнае. Зімой возера прамярзае да дна. Мінералізацыя вады не перавышае 125 мг/л, празрыстасць да дна.
Дыстрофнае, поўнасцю зарастае.
Remove ads
Назва
З балота вакол возера Судабле выцякала рэчка Судабоўка, ля яе ўтоку ў Плісу была адднайменная вёска Судабоўка.
Рачная назва балцкага паходжання, ад першапачатковага *Судаба. Корань Sud- як у літоўскіх гідронімах Sudarvė, Sudota, Sūduonia, якія звязваюцца з літоўскім sūduva "твань у балоце"[1]. Пашыральнік -b- як у назве рэчкі Налібаўкі (< *Наліба, Nal-ib-), які выкарыстоўваецца ў літоўскім словаўтварэнні (kan-ėti «бедаваць, мучыцца» — kan-yb-a «ссохлік, заморак»)[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

