Суднападымальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суднападыма́льнік[1], суднапад’ёмнік[2][3] — падымальнае збудаванне для перамяшчэння суднаў паміж б’ефамі, з аднаго ўзроўню на іншы.




Суднападымальнікі ўжываюцца на ўнутраных водных шляхах для пропуску суднаў праз плаціны, у складзе гідравузлоў або на міжбассейнавых суднаходных каналах (замест шлюзаў), а таксама для спуску суднаў на ваду або іх ўздыму з вады, у тым ліку з мэтай агляду і рамонту падводнай часткі на суднарамонтных заводах і верфах.
Адрозніваюць вертыкальныя, нахільныя і паваротныя суднападымальнікі. Судна перамяшчаецца ў спецыяльнай камеры, звычайна напоўненай вадой. Нахільныя суднападымальнікі бываюць падоўжныя і папярочныя. У падоўжных суднападымальніках судна размяшчаецца ўздоўж кірунку руху, у папярочных — перпендыкулярна яму. Нахільныя суднападымальнікі бываюць аднасхільныя і двухсхільныя (апошнія — з паваротным прыладай для перакладу судна праз водападзел або грэбень плаціны).
Вертыкальныя суднападымальнікі бываюць механічныя з процівагамі, плунжарные (з гідраўлічнымі прэсамі) і паплаўковыя. Найбольш распаўсюджаны механічныя.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads