Сумчаты воўк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сумчаты воўк
Remove ads

Су́мчаты воўк[1], тасманійскі воўк[1], тылацын[1] (Thylacinus cynocephalus) — драпежнае сумчатае млекакормячае, адзіны прадстаўнік сямейства Тылацынавыя (Thylacinidae). Належыць да вымерлых відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае.

Пашырэнне

Быў пашыраны ў Аўстраліі. Пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пачатку ХХ стагоддзя толькі на востраве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х гадоў.

У 1999 годзе Аўстралійскі музей  (англ.) у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораў[2].

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Вывадковая сумка адкрываецца назад. Нараджалася да 4 дзіцянят, выношваліся ў сумцы да 3 месяцаў.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads