Сухарэўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сухарэўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сухары.

Хуткія факты Сухарэўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 13 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэсценскага сельсавета, у склад Варварынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)[2]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы)[3]. З 25 снежня 1964 года за выключэннем 14 населеных пунктаў (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) у складзе Магілёўскага раёна[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1146 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 954 чалавекі[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:

Больш інфармацыі Населены пункт, Статус ...

Зноскі

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2 – С. 568
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads