Вялікае Бушкава
Сухарэўскі сельсавет From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кае Бу́шкава[1] (трансліт.: Vialikaje Buškava, руск.: Великое Бушково) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета.
Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінны, на захадзе цячэ рака Раста (прыток ракі Проня). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Сухары, Качурына і далей па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса[2].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з 1604 года як сяло Бушкова (20 двароў) у Бардзілаўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі, дзяржаўная ўласнасць[2].
У 1738 годзе згадваецца як вёска Бушкаў у Аршанскім павеце ВКЛ[3]. У 1742 годзе мелася царква[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1785 годзе ўваходзіла ў маёнтак Ждановічы Чавускага павета, налічвала 17 двароў і 119 жыхароў, казённая ўласнасць, дзейнічаў млын[2].
Паводле перапісу 1897 года — 30 двароў, 227 жыхароў, у Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні, меўся піцейны дом.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.
З 20 жніўня 1924 года ў Зарасцянскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Чавускім, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне, з 20 лютага 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Калгасны сцяг»[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі[2].
З 16 жніўня 1959 года, пасля скасавання Дрыбінскага раёна, вёска ўвайшла ў склад Сухарэўскага сельсавета Чавускага раёна, а з 22 студзеня 1965 года — Магілёўскага раёна[2].
У 1990 годзе ў складзе калгаса «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Зарэсце). Дзейнічалі вытворчая брыгада, фермы свінагадоўчая і буйной рагатай жывёлы. У 2007 годзе працаваў магазін[2].
Remove ads
Планіроўка
Планіровачна вёска складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з паўночнага захаду на паўночны ўсход, забудаванай двухбакова і няшчыльна пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[2].
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Міхаіл Аляксеевіч Козыраў (нар. 1937) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads