Суя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Су́я[2][3] — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Плусы. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Remove ads
Назва
Назва Суя фінскага паходжання, яе гідранімічны аналаг — назва возера Suoja на Аўкштайцкім Паазер’і. Апошнюю звязваюць з фінскім suo «балота» і назвай Suo-järvi (возера ў Карэліі), што значыць «забалочанае возера»[4].
Назва, магчыма, з’яўляецца пазнейшай фінскай калькай з балцкай першакрыніцы, якая, відаць, захавалася ў назве недалёкага ад яго возера Палазер’е. Адпачатная балцкая форма гэтай назвы аднаўляецца ў выглядзе тыпу *Pal-eźera(n) (літоўскае ežeras, пруск. azaran «возера»). Яе значэнне можна перадаць як «Возера, што разлілося» або нават аднаслоўна «Разліў». Назва можа сягаць часоў пасляледавікоўя — Палазер’е ў складзе кангламерацыі азёраў, якія ў пасляледавіковы час утваралі адно вялікае азярышча.
Узнікненне назвы-калькі Суя магло адбыцца пасля пачатку насоўвання ў 4400—4200 гг. да н.э. фінамоўных прадстаўнікоў археалагічнай культуры грабеньчата-ямкавай керамікі на тэрыторыі протабалцкіх нарвенскай і нёманскай культур (на поўдзень ад Дзвіны археалагічна вядомыя толькі асобныя астраўкі, звязаныя з культурай грабеньчата-ямкавай керамікі, найперш ля азёраў)[5].
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні Суі складае 1,54 км². Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі 8,1 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 3,6 м, сярэдняя складае каля 2,1 м. Плошча вадазбору 787 км². Аб’ём вады ў возеры 3,28 млн м³.
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—8 м на паўднёвым усходзе, на поўдні месцамі дасягае 14 м. Схілы стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе возера забалочаныя. У паўночнай частцы возера берагі месцамі сплавінныя (шырыня сплавіны да 10 метраў). Пойма возера забалочаная, шырынёй 10—20 метраў. Дно плоскае, выслана крэменязёмістым сапрапелем. У прыбярэжнай частцы дно пясчанае.
Возера Суя эўтрофнае. Злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. У Сую ўпадаюць 4 ручаі. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу 8—50 метраў да глыбіні 0,7 м. Зарастае падводнай расліннасцю каля 40 % плошчы возера да глыбіні ў 2 метры.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, лінь, акунь, судак і іншыя віды рыб.
Каля возера знаходзіцца вёска Плусы, праходзіць аўтамабільная дарога Р46. Суя ўваходзіць у зону адпачынку «Азёрная».
Remove ads
Зноскі
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 320.
- A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads