Туроўля (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Туроўля (возера)map
Remove ads

Туроўля, Тураўля (Емяльянікі) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Туроўля, Морфаметрыя ...

Знаходзіцца за 16[1] км на поўдзень ад Полацка, ў басейне ракі Тураўлянка[2] (прыток Заходняй Дзвіны), за 5 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Гомель[1], каля вёскі Емяльянікі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Плошча паверхні возера складае 0,9[3] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 500 м. Найбольшая глыбіня возера — 0,8[3] м, сярэдняя каля 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 803,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, на паўночным усходзе 7—9 м. Берагі высокія і забалочаныя, месцамі спадзістыя і пясчаныя. Дно, за выключэннем вузкай паласы ўздоўж берага, выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 9 м. Возера Туроўля дыстрофнае, моцна зарастае. Праточнае. Упадае пратока з возера Суя і ручаі, на паўночным усходзе выцякае рака Тураўлянка.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. Мн.: Белкартография, 2012. 5 000 экз. (руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads