Схаванае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Схаванае» (фр.: Caché) — мастацкі фільм 2005 года рэжысёра Міхаэля Ханэке. Сумесная вытворчасць Францыі, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Галоўныя ролі выканалі Даніэль Ацёй і Жульет Бінош[12].
Remove ads
Сюжэт
Жорж Ларан вядзе праграму літаратурнага агляду на тэлебачанні. Аднойчы ён атрымлівае па пошце пасылку: у ёй знаходзяцца відэаматэрыялы, на якіх зазняты ён сам і яго сям’я, акрамя гэтага ў скрынцы апынуліся нейкія дзіўныя і выклікаючыя трывогу малюнкі, разгадаць сэнс якіх ён не ў стане. Адпраўнік пасылак застаецца невядомым, і з часам яго пасланні набываюць усё больш асабісты характар, што кажа толькі аб тым, што таямнічы незнаёмец добра знаёмы з сямействам Ларан. Пасля гэтага адкрыцця Жорж пачынае вельмі турбавацца і звяртаецца па дапамогу ў паліцыю, бо адчувае рэальную небяспеку, якая навісла над яго сям’ёй. Але паліцыя адмаўляецца прымаць якія-небудзь меры, пакуль адсутнічаюць прамыя пагрозы Жоржу або яго блізкім.
Remove ads
Акцёрскі склад
- Даніэль Ацёй — Жорж Ларан
- Жульет Бінош — Ан Ларан
Крытыка
Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[13].
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 29 кінаўзнагародамі і яшчэ 37 намінацыямі[14].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads