Сцепаніда Піліпаўна Ільючык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцепаніда Піліпаўна Ільючык (1 жніўня 1912, в. Скібічы , Кобрынскі павет, Гомельская губерня — 18 чэрвеня 2000) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963).

Хуткія факты Сцепаніда Піліпаўна Ільючык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Бацькі памерлі, калі дзяўчынцы было два гады, яе апекавала дванаццацігадовая сястра Марыя. У 1925 годзе старэйшая сястра выйшла замуж, а малодшая паехала ў Драгічын, дзе служыла па найму, нянчыла дзяцей. У 1929 годзе выйшла замуж за Трафіма Ільючыка, маладыя пачалі займацца земляробствам у асабістай гаспадарцы.

У 1949 годзе ў Скібічах пачалася калектывізацыя, быў арганізаваны калгас, сям’я Ільючыкаў уступае ў яго адной з першых. Спачатку працавала ў паляводстве, а потым ёй прапанавалі заняцца жывёлагадоўляй. У 1950—1963 гадах — свінарка сельгасарцелі імя Жданава Драгічынскага раёна. Ужо ў 1953 годзе на раённай сельскагаспадарчай выставе была ўзнагароджана дыпломам. Дасягнула значных поспехаў у павышэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, пазней яе перадавы вопыт быў абагулены ў асобнай брашуры.

Двойчы выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ІV і V скліканняў (1955—1959; 1959—1963).

Пасля выхаду на пенсію жыла ў Драгічыне.

Remove ads

Узнагароды

Указам Прэзідіума Вярхоўнага Савета СССР 18 студзеня 1958 года прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароду атрымала 23 студзеня 1958 года ў зале пасяджэнняў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР з рук Першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова.

У 1955—1958 гадах была ўдзельнікам ВДНГ СССР, дзе ўзнагароджана сярэбранымі (1955; 1956; 1957) і залатым (1958) медалямі. Неаднаразова яе прэміравалі каштоўнымі падарункамі (у т. л. швейнай машынкай) за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве. За 1957 год атрымала за свае працадні каля 3 тон зерня, 7 000 рублёў і ў якасці дадатковай аплаты 180 кг свініны.

Узнагароджана медалём Мацярынства ІІ ступені (1947), а 10 мая 1950 года — ордэнам «Матчына Слава».

З 1968 года з’яўлялася персанальным пенсіянерам саюзнага значэння.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads