Сцепянёўскі берагавы ўступ
геалагічны помнік прыроды ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцепянёўскі берагавы́ ўсту́п[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, на левым беразе возера Нарач, на тэрыторыі нацыянальнага парка «Нарачанскі». Заснаваны ў 1997 годзе[1].
Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Мядзел, за 6 км на поўдзень ад курортнага пасёлка Нарач, за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малая Сырмеж, на тэрыторыі Нарачанскага лясніцтва[2]. Плошча ахоўнай зоны складае 4000 гектараў[2].
Вышыня ўступа дасягае 8 м, стромкасць схілаў складае 80—45 градусаў[1]. Уступ — абразійны кліф, які ўтварыўся каля 11 тысяч гадоў назад у выніку ўздзеяння прыбойных хваль возера і разбурэння пясчанага берага[1].
Remove ads
Зноскі
- Геологические памятники природы республиканского значения Архівавана 18 кастрычніка 2023. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads