Сцэна сакалінага палявання (грабніца Небамуна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцэна сакалінага палявання, Сцэна палявання ў Нільскіх зарасніках — старажытнаегіпецкі насценны роспіс, які знаходзіўся ў грабніцы пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, якая з'яўлялася часткай Фіванскага некропаля. У цяперашні час месцазнаходжанне грабніцы страчана, а роспісы з яе, у тым ліку і «Сакалінае паляванне», знаходзяцца ў Брытанскім музеі.
Remove ads
Апісанне
Фрэска адлюстроўвае вельможу па імені Небамун, з сямействам, які палюе з папіруснага чаўна. На носе чаўна падсадная качка і кот, які дапамагае паляўнічаму лавіць дзічыну. Жыццё дзікай прыроды ў балотах, якія зараслі папірусам, і паляўнічая котка Небанума паказаны вельмі дэтальна, але ў цэлым сцэна ідэалізавана. Атлетычная фігура Небамуна дамінуе ў сцэне, ён стаіць з шырока растаўленымі нагамі ў чаўне. У правай руцэ паляўнічы трымае кідальную палку[3] з навершам ў выглядзе галавы змяі, а ў левай — тры напаляваныя чаплі.
За Небамунам стаіць яго жонка Хатшэпсут у раскошным убранні з букетам лотасаў і парфумерным конусам на галаве ў парыку[3].
Дачка Небамуна намаляваная паміж яго ног унізе. Яна сядзіць і зрывае кветку лотасу левай рукой, а правай рукой трымаецца за нагу бацькі. Прыкметай яе малога ўзросту з'яўляецца яе аголенасць. На ёй толькі каралі-аплечча з кветкавай кампазіцыяй і залатой падвескай. Яе маладосць падкрэслівае таксама і яе прычоска: доўгая пасма валасоў, якая спадае ўздоўж яе твару, гэта так званая пасма юнацтва[4].
Remove ads
Тэхніка і іканаграфія

Атынкаваныя вапняковыя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі з выкарыстаннем мінеральных фарбаў, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[5]. Як і амаль усе старажытнаегіпецкія фрэскі, Сакалінае паляванне напісана ў тэхніцы а сека , калі фарбы накладваліся на ўжо сухую тынкоўку[3].
Перапоўненая і ажыўленая сцэна сакалінага палявання іканаграфічна з'яўляецца адной з самых важных выяў грабніцы і лічыцца ў яе кампазіцыі шэдэўрам.
Паляванне ў зарасніках папірусу — гэта вядомы з часоў Старажытнага царства матыў, і інтэрпрэтацыі разыходзяцца ў пытанні, наколькі літаральна або сімвалічна трэба яго ўспрымаць. Паляванне на птушак уяўляла сродак забеспячэння харчаваннем і было забавай верхніх слаёў грамадства, аднак, яно, верагодна, мела і важны сімвалічны сэнс.
Зараснікі папірусу лічацца міфічным месцам урадлівасці і рэгенерацыі і часта асацыяваліся з багіняй Хатхор як эратычнае месца. Птушка ў насавой частцы карабля і ўпрыгожванне, адзенне і парык жанчыны таксама з'яўляюцца эратычна зараджанымі элементамі.
Паляўнічыя аспекты карціны — гэта са свайго роду знак перамогі над сіламі хаасу, якія пагражаюць боскаму сусветнаму парадку[6]. Гэтыя алюзіі разам дазваляюць чытаць сцэну як вобраз эратычнага аднаўлення, адраджэння і вечнай забавы, якія трыўмфуюць над хаасам, бязладзіцай і смерцю[7].
Remove ads
Значнасць
Фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, з'яўляецца адной з самых вядомых выяў з грабніцы Небамуна[8]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[9][10].
Зноскі
- Make Lists, Not War — 2013.
- Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 13. — 400 с.: ил. с.
- R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 122 ff.
- Parkinson, at 14
- M. Seidel, Abdel G. Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. Mainz 1991, S. 17–18 und R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 131 f.
- R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 132
- Parkinson, at 63ff
- Parkinson, at 9
- New Egyptian Gallery at the British Museum . Праверана 1 верасня 2008.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads