Сцюарт Райс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцюарт Райс (англ.: Stuart Alan Rice; 6 студзеня 1932(1932-01-06)[1], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[2]22 снежня 2024(2024-12-22)[3], Чыкага, Ілінойс[4]) — амерыканскі хімік, спецыяліст па фізічнай хіміі. Доктар філасофіі (1955), заслужаны сэрвіс-прафесар Чыкагскага ўніверсітэта (эмерыт), навуковы дарадца дырэктара Аргонскай нацыянальнай лабараторыі, член НАН ЗША і Амерыканскага філасофскага таварыства (1986). Удастоены Нацыянальнага навуковага медаля (1999), лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2011).

Хуткія факты Сцюарт Райс, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Бруклінскі каледж (бакалаўр, 1952). Ступені магістра (1954) і доктара філасофіі (1955) атрымаў у Гарвардскім універсітэце, займаўся там з Пола Доты. У тым жа 1955 г. быў абраны ў Harvard Society of Fellows. Пасля двух гадоў там малодшым фела (1955—1957) прыступіў да выкладання ў Чыкагскім універсітэце (паступіўшы ў 1957 годзе на яго кафедру хіміі), адкуль у 2004 годзе выйшаў на пенсію. У 1961—1967 гадах дырэктар James Franck Institute[en], у 1971—1976 гг. загадваў кафедрай хіміі, у 1981—1995 гадах дэкан фізічных навук Чыкагскага ўніверсітэта. Цяпер эмерыт-прафесар кафедры хіміі і James Franck Institute Чыкагскага ўніверсітэта Frank P. Hixon Distinguished Service Professor Emeritus. У 1980—1986 гг. член National Science Board. Каля дваццаці гадоў з’яўляўся членам рады дырэктараў «Бюлетэня навукоўцаў-атамшчыкаў». Блізкі сябар Р. Стывена Беры.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, замежны член Дацкай каралеўскай акадэміі навук і Ірландскай каралеўскай акадэміі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads