Сцяг Аўстраліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Аўстраліі
Remove ads

Сцяг Аўстралійскага Саюза (англ.: Flag of Australia) — адзін з дзяржаўных сімвалаў краіны, які ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2.

Хуткія факты Сцяг Аўстралійскага Саюза, Зацверджаны ...

У левай верхняй чвэрці намаляваны брытанскі сцяг. Акрамя таго, на сцягу Аўстраліі знаходзіцца малюнак шасці белых зорак: пяць зорак у выглядзе сузор'я Паўднёвага Крыжа ў правай частцы палотнішча і адна вялікая зорка ў цэнтры левай ніжняй чвэрці.

Сцяг быў прыняты неўзабаве пасля утварэння федэрацыі, у 1901 годзе, у выніку конкурсу, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі многіх краін. На працягу наступных гадоў ён быў ухвалены аўстралійскімі і брытанскімі ўладамі, хоць дакладныя характарыстыкі сцяга падвяргаліся зменам некалькі разоў. Характарыстыкі сучаснага сцяга былі апублікаваныя ў 1934 годзе, а з 1954 года за сцягам заканадаўча замацаваны статус «аўстралійскага нацыянальнага сцяга». З-за моцнага ўплыву рэспубліканцаў у краіне з сярэдзіны 1990-х гадоў сцяг часта крытыкуецца з-за прысутнасці на ім выявы брытанскага сцяга.

Заканадаўчае вызначэнне сцяга дадзена ў Законе «Аб сцягу» ад 1953 года (анг. Flags Act 1953).

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс аўстралійскіх сцягоў
  • Сцягі Новай Зеландыі

Зноскі

  1. Афіцыйна зацверджаны 20 лютага 1903 гады

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads