Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Remove ads

Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі прыняты ў 1969 годзе, праз сем гадоў пасля таго, як была ўтворана Брытанская антарктычная тэрыторыя. Да гэтага часу выкарыстоўваўся сцяг Фалклендскіх астравоў, са складу якіх і была вылучана гэта тэрыторыя.

Хуткія факты Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі, Зацверджаны ...
Remove ads

Гісторыя

Сцяг судоў British Antarctic Survey (англ.: British Antarctic Survey) уяўляе сабою Blue Ensign з гербавым шчытом Брытанскай антарктычнай тэрыторыі. У 1985 годзе быў заснаваны белы сцяг са сцягам Вялікабрытаніі ў крыжы і гербам Брытанскай антарктычнай тэрыторыі ў свабоднай частцы, для выкарыстання на брытанскіх даследчых станцыях на гэтай Тэрыторыі, а таксама для штаба і офісаў British Antarctic Survey. Гэта - адзіны прыклад выкарыстання белага палатна з брытанскім сцягам.

Remove ads

Значэнне элементаў герба на сцягу

Паходня - сімвал даследаванняў. Белае поле з хвалістымі сінімі палоскамі - пакрытая лёдам зямля і воды Атлантыкі. Шчыт падтрымліваюць Брытанскі леў і пінгвін, прадстаўнік мясцовай фаўны. У навершы герба - даследчае судна "Дыскаверы".

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads