Сцяг Калумбіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Калумбіі
Remove ads

Дзяржаўны сцяг Калумбіі быў прыняты 26 лістапада 1861 года. Уяўляе сабой гарызантальны трыкалор жоўтага, сіняга і чырвонага колераў. Жоўтая паласа займае верхнюю палову прасторы сцяга, сіняя і чырвоная займаюць па чвэрці прасторы.

Хуткія факты Сцяг Рэспублікі Калумбія, Зацверджаны ...
Remove ads

Сімвалізм і дызайн

Гарызантальныя лініі (зверху ўніз) жоўтага, сіняга і чырвонага колераў маюць прапорцыі 2:1:1. Падобна сцягу Эквадора, ён узяў пачатак ад сцяга Вялікай Калумбіі, які адрозніваецца ад большасці трыкалораў (як гарызантальных, так і вертыкальных) тым, што мае палосы не роўнага памеру. (Венесуэла, чый сцяг таксама ўзяў пачатак ад яго, пайшла па класічным шляху, параўнаваўшы памер палос).

Афіцыйна замацаваных колеравых значэнняў не ўстаноўлена, аднак рэкамендуецца выкарыстоўваць наступныя:

Больш інфармацыі Мадэль, Жоўты ...

У адпаведнасці з сучасным тлумачэннем, колеры азначаюць:

  •    Жоўты: уяўляе ўсё золата калумбійскай зямлі.
  •    Сіні: уяўляе ўсе моры калумбійскіх берагоў.
  •    Чырвоны: уяўляе ўсю кроў, разлітую на палях бітваў героямі, якія абаранілі незалежнасць Калумбіі.

Існуюць таксама і некалькі іншыя тлумачэнні колераў, напрыклад: «жоўты — сонца і зямля Калумбіі, сіні — вада, якае дае жыццё людзям, чырвоны — колер разлітай крыві людзей, якія абаранілі незалежнасць Калумбіі».

Хоць форма сцяга не ўрэгулявана законам, звычайна ён прадстаўлены ў традыцыйнай прапорцыі 2:3.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads