Сцяг Рэспублікі Карэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белы колер з’яўляецца нацыянальным колерам Карэі. Цэнтральная эмблема адлюстроўвае погляды на Сусвет як адзінае цэлае (даасізм); у гэтай фігуры дзве процілеглыя энергіі «інь» і «ян» аб’ядноўваюцца і ўзаемадзейнічаюць. «Інь-ян» — сінтэз Вялікага Пачатку — завецца па-карэйску «тхэгык» (кар.: 태극), таму сцяг атрымаў назву «Тхэгыкі» (кар.: 태극기). Па вуглах размешчаны трыграмы, якія таксама складаюцца з «інь» (разарваныя палоскі) і «ян» (суцэльныя палоскі). Трыграмы азначаюць (ад верхняй часткі дрэўка па гадзіннікавай стрэлцы): неба, поўдзень, лета і паветра; Месяц, захад, восень і ваду; Зямлю, поўнач, зіму і зямлю; Сонца, усход, вясну і агонь. Чорны колер азначае пільнасць, устойлівасць, справядлівасць і цноту.
Remove ads
Гл. таксама
- Сцяг Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі
- Сцяг Карэйскай імперыі
- Сцяг Аб’яднання
Спасылкі
- About Korea: Flag Архівавана 16 лютага 2008. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads