Сцяг Польшчы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны сцяг Польшчы складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос, верхняя паласа — белая і ніжняя чырвоная. Суадносіны бакоў сцягу 5:8 (шырыня:даўжыня). На дзяржаўным сцягу Польшчы размешчаны таксама герб ў цэнтры верхняй паласы.

У сярэднявеччы, выкарыстоўваўся чырвоны сцяг з выявай на ім белага арла, пад такім сцягам польскія войскі выступалі ў бітве пры Грунвальдзе (1410). Сцяг Жыгімонта Вазы складаўся с трох палос (верхняя і ніжняя — чырвоныя і белая пасярэдзіне). Сцягі Уладзіслава і Яна Казіміра Вазаў складаліся з чатырох палос (першая і трэцяя зверху — чырвоныя, другая і чацвёртая зверху — белыя). На сцягах размяшчаўся дзяржаўны герб. У перыяд валадарства Аўгуста Моцнага белыя стужкі сталі прышпіляць да шлемаў польскіх уланаў. Пад час Чатырохгадовага сейму (1788—1792) з’явіліся чырвона-белыя стужкі. Нацыянальны сцяг быў фармальна зацверджаны Сеймам 7 лютага 1831. Чырвона-белыя сцягі і стужкі выкарыстоўваліся як сімвалы нацыянальных паўстанняў 19 ст. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 чырвона-белы сцяг быў афіцыйна зацверджаны Сеймам 1 жніўня 1919 у якасці нацыянальнага і з таго часу не змяняўся.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Польшчы
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads