Сцяг Саламонавых Астравоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Саламонавых Астравоў
Remove ads

Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў — прыняты 18 лістапада 1977 года. Дызайн сцяга распрацаваны новазеландцам Джонам Хазелдайнам (англ.: John Hazeldine).[1][2]

Хуткія факты Сцяг Саламонавых Астравоў, Зацверджаны ...

Апісанне і сімволіка

Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў уяўляе сабой прамавугольнае палатно з жоўтай паласой, якая цягнецца ад ніжняга левага вугла сцяга па дыяганалі ў верхні правы вугал. Верхні прамавугольны трохвугольнік афарбаваны ў сіні колер, а ніжні — у зялёны колер. У верхнім левым вуглу знаходзіцца выява пяці роўных па памеры пяціканцовых зорак белага колеру.

Колеры маюць наступнае значэнне:

Пяць зорак сімвалізуюць пяць першапачатковых правінцый краіны (пасля іх лік павялічыўся).

Remove ads

Іншыя сцягі

Гістарычныя сцягі

Брытанскі пратэктарат над большай часткай Саламонавых астравоў быў устаноўлены ў 1893 годзе. Уведзены сцяг быў тыповым для брытанскіх калоній. Ён уяўляў сабой сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзіўся сцяг Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб пратэктарата (на ім была намалявана карона і надпіс «British Solomon Islands»).[4]

У 1947 годзе быў уведзены новы сцяг: на ім была зменена выява герба (зараз на гербе была намалявана стылізаваная чорна-белая марская чарапаха на чырвоным фоне). Гэты сцяг выкарыстоўваўся да 1956 года.[5] На чарговым сцягу зноў быў зменены герб: на шчыце з'явіліся выявы арла, чарапахі, льва, фрэгата і разнастайных мясцовых узбраенняў.[6][7]

Сучасны варыянт герба быў прыняты ў 1977 годзе, за год да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.[2]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads