Сцяг Сірыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Сірыі
Remove ads

Сцяг Сірыі, таксама вядомы як Сцяг незалежнасці і Сцяг Сірыйскай рэвалюцыі[1] — паўторна ўведзены замест сцягу ўзору 1980 года ў снежні 2024 года. Раней гэты сцяг выкарыстоўваўся Сірыйскай рэспублікай у 1932—1958 гадах і апазіцыяй з 2011 года падчас Грамадзянскай вайны, як «знак свабоды сірыйскага народа»[2].

Хуткія факты Сцяг Сірыі, Зацверджаны ...
Remove ads

Сімвалізм

Колеры сцяга традыцыйныя для сцягоў арабскіх краін, як і на сцягах Емена, Егіпта, Судана і Ірака. Зялёны колер — колер Фацімідаў, белы — Амеядаў, чорны — Абасідаў, чырвоны колер — кроў пакутнікаў, таксама чырвоны — колер дынастыі Хашэмітаў і быў дададзены калі Шарыф Хусейн далучыўся да арабскага паўстання ў 1916 годзе. Спачатку тры чырвоныя зоркі значылі галоўныя рэгіёны краіны Алепа, Дамаск і Дэйр-эз-Зор. У 1936 годзе да Сірыі адышлі населеныя друзамі Джабаль аль-Друз і дзяржава алавітаў Латакія, і значэнне зорак змянілася: старыя рэгіёны Алепа, Дамаск і Дэйр-эз-Зор — першая зорка, Джабаль аль-Друз — другая, Латакія — трэцяя[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads