Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі — сімвал Чукоцкай аўтаномнай акругі.

Апісанне
Прамавугольнае палатно сіняга колеру з белым трохвугольнікам, размешчаным асновай да дрэўка, вастрыём — у цэнтр палатна. У цэнтры белага трохвугольніка размешчана сімволіка дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў жоўтым кальцы.
Сімволіка сцяга
- Трохвугольнік — вобразны малюнак Чукоцкага паўвострава — тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі, самай крайняй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
- Белы колер трохвугольніка сімвалізуе Арктыку, белыя ночы, снежныя прасторы, чыстую, ранімую тэрыторыю.
- Блакітны колер на сцягу сімвалізуе, што Чукоцкі паўвостраў абмываецца водамі двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага.
- Кальцо вакол эмблемы дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў цэнтры трохвугольніка і яе жоўты колер сімвалізуюць тое, што сонца над Расіяй узыходзіць менавіта на Чукоцкім паўвостраве, і новы дзень пачынаецца адтуль, а таксама ярар — музычную прыладу карэнных народаў Поўначы, падобную на бубен.
- Жоўты колер кальца таксама сімвалізуе золата, золатаздабываючую прамысловасць — асноўную галіну эканомікі Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Remove ads
Гл. таксама
- Герб Чукоцкай аўтаномнай акругі
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads