Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі (укр.: Степан Андрійович Крижанівський; 8 студзеня 1911, г. Новы Буг, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 17 ліпеня 2002) — украінскі паэт, літаратуразнавец.

Хуткія факты Сцяпан Андрэевіч Крыжаноўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Харкаўскі інстытут прафесійнай асветы (1933). У 1940—41 і 1949—87 у Інстытуце літаратуры імя Т. Шаўчэнкі АН Украіны. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1963).

Творчасць

Друкуецца з 1928. У зборніках вершаў «Энергія» (1930), «Дні, дарогі, сябры» (1934), «Калінавы мост» (1940), «Яшчэ не вечар» (1961), «Формула шчасця» (1970), «Далягляд» (1980), «Летапіс» (1991) і інш. паэтызацыя чалавечых пачуццяў, прыроды. Аўтар літаратуразнаўчых прац, прысвечаных класікам нацыянальнай літаратуры («У жыцці маім да ўсяго маю справу…» і «Урокі Паўло Тычыны»; абодва 1979).

Быў знаёмы з Я. Купалам, яму прысвяціў паэтычныя творы, успаміны, літаратурна-крытычныя артыкулы. На ўкраінскую мову пераклаў асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, П. Глебкі, П. Панчанкі, М. Танка. На беларускую мову асобныя творы С. Крыжаноўскага пераклалі Э. Валасевіч, М. Калачынскі, П. Місько.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Берізка: Внбр. поезії. Київ, 1971.

Прэміі і ўзнагароды

  • Рэспубліканская прэмія імя А. Білецкага (1980).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads