Сцяпан Казіміравіч Майхровіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў польскай сям’і. У дваццацігадовым узросце ўступіў у ВКП(б). З 1 кастрычніка 1940 года галоўны рэдактар польскамоўнай газеты «Сцяг свабоды» («польск.: Sztandar Wolności»), які выходзіў у Мінску[2].
У 1941 годзе скончыў Мінскі педінстытут. У 1941—1943 гадах працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання.
З 1943 года накіраваны на фронт, ваяваў у партызанах. Быў членам падпольнага райкома КП(б)Б у Беластоку, рэдактарам газеты "Беластоцкая праўда
У 1959—1970 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года.
Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1196725357 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 ліпеня 2025.
- Сямашка, Я. І. Предвеснікі АК // = Армія Краёва на Беларусі. — Мінск: БВТ "Хата", 1994. — С. 13-14. — 269 с. — 25 000 экз. — ISBN 985-6007-09-7.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads