Сцяпан Прохаравіч Маргелаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпан Прохаравіч Маргелаў (28 сакавіка 1902, в. Расохавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 29.10.1937 ці 16.6.1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі эканаміст, географ.

Хуткія факты Сцяпан Прохаравіч Маргелаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А. Смолічам і Г. Гарэцкім. Найбольшы ўплыў на яго аказаў М. М. Баранскі, які з'яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі. З 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдат эканамічных навук (1934). Распрацоўваў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы па складанні Вялікага атласа БССР.

Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Літаратура

  • Маргелаў Сцяпан Прохаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — Т.10. — С. 108.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads