Сцяпан Семянюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Семянюк (3 снежня 1895, Яромічы, Кобрынскі павет — 17 траўня 1931, Яромічы, Кобрынскі павет) — украінскі паэт.
Remove ads
Біяграфія
У час Першай сусветнай вайны служыў матросам на Чарнаморскім флоце, матрос асобай роты службы сувязі 2-й ступені. Вярнуўшыся на радзіму, ажаніўся з аднасяльчанкай Пелагеяй Кашталянчык, у пары нарадзіліся сын Віталь і дачка Надзея. Пасля смерці жонкі ад сухотаў ажаніўся з Марынай Равацюк з вёскі Луцэвічы, у шлюбе нарадзілася дачка Антаніна, але неўзабаве другая жонка таксама памерла.
Працаваў на ўласнай гаспадарцы. Удзельнічаў у дзейнасці таварыства “Просвіта” ў Кобрыне, кааператыўным руху.
Памёр ад сухотаў, пахаваны на Гарбанскіх могілках каля Яроміч[1].
Remove ads
Творчасць
Большасць вершаў паэта прапалі, захавалася нізка твораў. Ён чытаў сваю паэзію на сельскіх сходах, ілюструючы ўласнымі сатырычнымі малюнкамі. Вершы разыходзіліся ў народзе[2].
Паэзія Семенюка вострасацыяльная, пабытовая, сатырычная. Верш «Темнота — наш перший ворог» быў напісаны ў падтрымку руху за адкрыццё бібліятэк-чытальняў[3].
Темнота — наш перший ворог,
З котрим мусим воювати.
Добра книжка — то є порох,
А читальня — то гармата.
А тому, селяне, майте
Наладовану гармату.
Скрiзь читальнi вiдкривайте,
Темнотi лихiй на страту.
Без освiти ми, як в норах
Без опiки мишенята.
Темнота — наш перший ворог,
З котрим треба воювати.
Пісьменнік Іван Хміль успамінаў, што з палескіх паэтаў «пасля Дмытра Фалькiўскага вылучаецца неардынарная асоба Сцяпана Семенюка з сяла Ярэмічы, які пісаў за польскім часам цудоўныя бытавыя, а то і злабадзённыя вершы — сатыры і паэзіі, друкуючы іх у розных газетах і часопісах Галічыны, бо на Палессі ўкраінскіх выдавецтваў не было. Гэта быў адукаваны чалавек, сумленны і высакародны»[4].
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads