Сыктыўкар

горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыктыўкар
Remove ads

Сыктыўка́р[2] (руск.: Сыктывкар) — горад1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рэспублікі Комі. Насельніцтва 247,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1586 годзе.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...

Горад размешчаны на левым беразе ракі Сысала, за 1515 км на паўночны ўсход ад Масквы.

Сыктыўкар — вялікі прамысловы цэнтр на поўначы Расіі. Горад мае каля 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў, адна траціна якіх мае ўсерасійскае значэнне. Асноўнымі вытворцамі з’яўляюцца Сыктыўкарскі ЛВК — першае прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасці ў рэспубліцы і фабрыка нятканых матэрыялаў — першае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці ў рэспубліцы, Сыктыўкарскі ЛДК — прадпрыемства дрэваапрацоўкі. Прамысловасць горада прадстаўленая больш, чым 10 галінамі. На долю лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прыходзіцца каля 62 % таварнай прадукцыі.

У горадзе шэраг вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, самымі буйнымі з якіх з’яўляюцца: Сыктыўкарскі дзяржаўны ўніверсітэт, Комі дзяржаўны педагагічны інстытут, Сыктыўкарскі лясны інстытут, Комі рэспубліканская акадэмія дзяржаўнай службы і кіравання. Ёсць Комі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1939 год — 24 тыс. жыхароў[3].
  • 1959 год — 69 тыс. жыхароў[3].
  • 1970 год — 125 тыс. жыхароў[3].
  • 1975 год — 152 тыс. жыхароў[3].
  • 1987 год — 224 тыс. жыхароў[4].
  • 2000 год — 230 тыс. жыхароў[2].
  • 2010 год — 235 845 жыхароў[5].
  • 2018 год — 245 083 жыхароў.
  • 2019 год — 244,8 тыс. жыхароў[6].

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads