Сылва (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́лва (руск.: Сы́лва)[1] — рака ў Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі Расіі, левы прыток ракі Чусавая (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 493 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 45 км ад вусця каля 139[1] м³/с (каля сяла Падкаменнае — 150 м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 4,734 км³/год[2]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[3] м/км . Выток ракі знаходзіцца на заходніх схілах Сярэдняга Урала, вусце — за 21 км ад вусця ракі Чусавая[3]. Сылва — горная рака. Працякае па Уфімскаму плато. Нізоўе ракі фактычна ўтварае Сылвенскі заліў Камскага вадасховішча[3]. Рэчышча звілістае. У нізоўі ракі развіты карст (Кунгурскія пячоры). Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне ракі 150 азёраў (агульная плошча — 12,1 км²)[3].
У ракі 47[3] прытокаў даўжынёй больш за 10 км і 279[3] прытокаў даўжынёй менш за 10 км. Прытокі: Бабка, Ірэнь, Шаква, Кішэрць, Таз, Барда, Мечынка, Сардутка, Юркан, Свра, Ут, Бярозаўка, Ляпок, Курыль, Баская, Шамарка, Вялікі Крук, Бізь, Урма, Шаля, Сарга[4] і інш.
На рацэ горад Кунгур.
Рака суднаходная на адлегласці 88 км (ад вусця да вёскі Шатава)[4].
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 411. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads