Сылгудзішкі
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сылгудзішкі або Сылгудышкі (літ: Saldutiškis) — мястэчка ў Літве, у этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція. Цэнтр сянюніі ва Уцянскім павеце. Размешчаны прыкладна за 90 км на паўночны ўсход ад Вільні і 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Уцяна.
Remove ads
Гісторыя
Паходжанне вёскі датуецца XVIII стагоддзем і звязана з сядзібай, якая належала сям'і Ялавецкіх. Апошнім уладальнікам сядзібы і маёнтка быў мясцовы землеўладальнік, аграном і дыпламат Мечыслаў Ялавецкі.
З 1916 па 1918 гг. тут знаходзіўся акруговы цэнтр (Kreisamt Saldugischki). У 1944 г. вёска, сядзіба і царква згарэлі. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Сылгудзішках пражывала 25 чалавек, цяпер тут пражывае 343 жыхары (2011 г.). З 1950 па 1959 гг. Сылгудзішкі ўваходзілі ў склад Свянцянскага павета, а ў цяперашні час — у склад Уцянскага павета.
З 2002 г. горад мае свой уласны герб, нададзены ўказам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі.
Remove ads
Славутасці
- На поўдзень ад вёскі знаходзіўся драўляны будынак вузкакалейнай чыгуначнай станцыі на лініі Свянцяны — Панявеж у закапанскім стылі, пабудаваны ў 1899 г. паводле праекта Станіслава Віткевіча закапанскімі цеслярамі.
- На ўзгорку, недалёка ад рынкавай плошчы, стаіць руінамі разбураны панскі дом дзевятнаццатага стагоддзя — былая рэзідэнцыя роду Ялавецкіх, магілы якіх знаходзяцца на могілках на паўднёвай ускраіне горада.
- У горадзе ёсць касцёл, прысвечаны святому Францішку Асізскаму, пабудаваны ў 1928 г. і адноўлены пасля пажару.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
