Сынкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́нкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Елка.
Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР з часткі Пляцяніцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева). Цэнтр — вёска Сынкавічы[1]. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чырвонасельскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Дзешкавічы, Драпаўцы, Зялёная Рошча, Раўтовічы, Чырвонае Сяло і хутар Франкова)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек[3], з іх 90,6 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 3,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 751 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads