Сырмеж
аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сы́рмеж[1] (трансліт.: Syrmiež, руск.: Сырмеж) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1527 годзе маёнтак Ашмянскага павета, набыты князем М. І. Мсціслаўскім у князёў Свірскіх . У 1846 маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне Янушэўскага. У 1868 г. вёска Шамятоўскай воласці Свянцянскага павета, 24 двара, 227 жыхароў. У 1904 г. у вёсцы 376 жыхароў, у 1908 годзе — 47 двароў, 286 жыхароў[2].
З 12 кастрычніка 1940 года да 1980 года адміністрацыйны цэнтр Сырмежскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Новае жыццё». З 1954 года вёска ў складзе калгаса імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі). У 1960 годзе 184 жыхары[2].
На 1 студзеня 1970 года 52 двары, 120 жыхароў. Тут размешчана жывёлагадоўчая ферма[2].
З 2004 года зноў цэнтр Сырмежскага сельсавета, пасля яго скасавання 28 мая 2013 года ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета[3].
Remove ads
Славутасці
Вядомыя асобы
- Мікалай Фёдаравіч Драгун (1888—1976) — беларускі рэлігійны дзеяч.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads