Сэкай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Сэкай» (яп.: 「世界」 — самая вядомая[1] ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусі. Зарганізаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍).

Баявыя мастацтвы і «Сэкай»

У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»[2]. Калектыў байцоў пад рукаводствам В. Ф. Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988—1991 годы на сцэнах СССР [3]. У цэнтры вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо[4][5]. Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»[6][7].

Сістэма «Сэкай»

Валерый Буяк не абмяжоўваўся баявымі мастацтвамі. У 1991 годзе ён заснаваў малое прадпрыемства «Сэкай» для арганізацыі трэніровак у цэнтры баявых мастацтваў. Але пазней пачалі стварацца і іншыя фірмы: «Скора», «Карагумі», «Сэкай-інвест»[8], «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фінанс», «Сэкай-М» у Маладзечне і «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны і Волны» (Маладзечна), «Казна», «Інтэлтраст», «Дэчэма», загранічнае афшорнае прадпрыемства «Sekai Trustee Services» і інш. Усе яны і складвалі сістэму фірмаў «Сэкай» і дзейнічалі пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдавецтвам[9], выпускаліся два часопісы «Кэмпа»[10] і «Свет баявых мастацтваў», кнігі па каратэ[11], айкідо, ніндзюцу[12] і нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былі таксама кнігі і па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)[13].

«Сэкай-траст» мела ліцэнзію на работу з каштоўнымі паперамі і была зарэгістравана на Беларускай біржы як удзельнік рынку гэтых папер. «Сэкай-фінанс», «Казна» дзейнічалі ў фінансавым асяроддзі, менавіта з вексялямі. Ад сваяго імя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкі з грамадзянамі і гэтыя грошы шлі на фінансаванне мерапрыемстваў і інвестыцый ад імя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкі «Army of Lover’s», баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» [14]. Усяго ён так пазычыў больш за мільён долараў ЗША ў тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыпынку дзейнасці фінансавых кампаній і «Сэкай» спыніў прыём і выплаты па дагаворам пазыкі, што вызвала паніку сярод укладчыкаў[15][16][17]. Гэта пабудзіла міліцыю завесці крымінальную справу да Валерыя Буяка і 27 чэрвеня 1996 года Буяк быў арыштаваны[18][19] з абвіначваннем у адсутнасці ліцэнзіі. Але Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 ліпеня назваў Буяка махляром і сказаў, «что глава „Сэкая“ будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги» [20]. Толькі праз палову года, да 27.12.1996 года, калі належна было па Працэсоваму Кодаксу вызваліць Буяка, яму прымянілі абвінавачванне ў махлярстве[21]. Справу кіраўніка «Сэкай» у судзе[22] Фрунзенскага раёна Мінску слухалі аж год і шэсць месяцаў і ў пачатку жніўня 1999 года быў зачытаны прыгавор — 10 гадоў[23].

Remove ads

Цікава што…

  • Грошы «Сэкай» следствам так і не былі знойдзены[24],[25],[26].
  • Некаторыя фірмы Сістэмы «Сэкай» яшчэ доўга працавалі пасля арышту кіраўніка і нават пасля прыгавору («Сэкай-прэс», «Дэчэма»). Магчыма частка з іх працуе да гэтага часу.
  • Былы кіраўнік «Сэкай» Валерый Буяк зноў з’явіўся на тэлебачанні ў праграме «Бітва экстрасенсэў-8» пад іменем Валекс як экстрасэнс[27] і сам сказаў у телеперадачы, што ён «беларускі маўродзі»[28][29], а таксама выступіў у майцы з эмблемай «Сэкай»[30]

Зноскі

  1. «Вячэрні Мінск» 10.11.1988 г. «Будзе Цэнтр ушу» А. Дзядзюля
  2. «Знамя Юности» 7.02.1990 г. Показывает «Сэкай»
  3. «Знамя Юности» 16.10.1991 г. Сэкай — Врата Пути
  4. «Фізкультурнік Беларусі» 25.09.1990 г. «Айкідо — шанц для ўсіх»
  5. «Вячэрні Мінск» 23.11.1995 г. Валерый Буяк: «Усё рашаюць майстэрства и характар»
  6. «Вячэрні Мінск» 26.01.1996 г. «Што такое добра і што такое дрэнна» Аляксандр Асіпенка
  7. Книга — Каратэдо. Входные ворота — Такэнобу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 17 мая 2009.
  8. Страсти по «Сэкаю» «БДГ» 20.06.1996 г.
  9. Апёкшыся на «МММах» і на «Сэкай» варта было б «падзьмухаць» «Звязда» 19.06.1996 г.
  10. «Сэкай»: чакаем раз’яснення «Вячэрні Мінск» 26.06.1996 г.
  11. Сэнсэй — в СИЗО, заимодатели — в слезах «БДГ» 8.07.1996 г.
  12. Кіраўнік Сістэмы «Сэкай» — за кратамі. «Звязда» 6.07.1996 г.
  13. Сидельцы «Имя» 9.08.1996 г.
  14. Новый год «Сэнсэй» встретит в СИЗО «БДГ» 23.12.1996 г.
  15. Дело «Сэкай» направлено в суд. «БДГ» 9.01.1998 г.
  16. Сэнсэй атрымаў па заслугам. Але падманутым кліентам «Сэкай» ад гэтага не лягчэй. «Звязда» 06.07.1999 г.
  17. …А деньги где? «БДГ» 7.07.1999 г.
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2009. Праверана 11 снежня 2009.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads