Валерый Францавіч Буяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Францавіч Бу́як (польск.: Walery Bujak; нар. 18 сакавіка 1956, в. Лежневічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — стваральнік вядомай у 1990-я фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў без правілаў «Містар Асілак Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты омата. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍). Імя паводле пашпарту — Valex.
Адзін з ветэранаў беларускага каратэ, пачаў займацца яшчэ ў канцы 1970-х у розных майстроў. У 1988 годзе заснаваў цэнтр баявых мастацтваў Сэкай, навучаў каратэ і айкідо ў Мінску, узначальваў беларускую суполку японскай секты омата[2].
У сярэдзіне 1990-х заснаваў некалькі фірм[3] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расійскай МММ сабраў больш чым мільён долараў ЗША ад тысяч укладчыкаў у Беларусі. 23 студзеня 1996 правеў у Мінску баі амаль без правілаў «Містар Асілак Сэкай». Летам 1996 года арыштаваны і асуджаны да 10 гадоў зняволення[4]. У пратэст галадаў, адрэзаў сабе палец[5][6][7][8]. Вызвалены ў 2004 годзе па амністыі.
Быў прадзюсарам спявачкі Наталі і дуэта «Дзі Бронкс і Наталі»[9].
З’яўляецца майстрам кі-ко. Лічыць сябе экстрасэнсам, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, дзе трапіў у 13-ку. Затым здымаўся ў 8-м выпуску Бітвы экстрасэнсаў[10].
У 2011 годзе прымае выклік Лукашэнкі пабіцца па любых правілах любых відах адзінаборстваў[11][12].
Аўтар кнігі «Лісты з зоны Сэкай»[13].
Remove ads
Зноскі
- БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003(недаступная спасылка)
- Для служебного пользования. № 3, 03/04/2002(недаступная спасылка)
- рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест»(недаступная спасылка)
- 1991-2006. Итоги. Борьба с преступностью: НОВОСТИ TІGA.BY(недаступная спасылка)
- «Сенсэй» падкараціў сабе палец, а кліенты «Сэкай» чакаюць і… паміраюць // «Звязда», 22.02.1997 г.
- Миллионер во вьетнамках. Журналист посетил главу Системы «Сэкай» в тюремной больнице // «Имя», 21 марта 1997 г.
- Расказ удзельніка пра здымкі «Бітвы экстрасэнсаў-8»(недаступная спасылка)
- Валекс Буяк «Письма из зоны Сэкай» Bookvika ISBN 978-5-8853-0906-6(недаступная спасылка)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads