Сэмюэл Тэйлар Колрыдж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэмюэл Тэйлар Колрыдж
Remove ads

Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (англ.: Samuel Taylor Coleridge; 21 кастрычніка 1772(1772-10-21)[1][2][…], Отэры-Сент-Мэры[d], графства Дэван25 ліпеня 1834(1834-07-25)[1][2][…], Лондан) — англійскі паэт-рамантык, крытык і філосаф, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».

Хуткія факты Сэмюэл Тэйлар Колрыдж, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Творчасць

Першы зборнік — «Вершы на розныя тэмы» (1796). Ад дэмакратычных настрояў (ода «Узяцце Бастыліі», 1789, апубл. 1834) перайшоў на антыякабінскія (драма «Падзенне Рабесп’ера», разам з Р. Саўці, 1794; трагедыя «Асорыо», 1798). Разам з У. Вордсвартам выдаў першы зборнік англійскай паэзіі рамантызму «Лірычныя балады» (1798), у які ўвайшла лепшая паэма С. Т. Колрыджа «Сказанне пра старога марака». Паэме «Крыстабель», паэтычнаму фрагменту «Кубла Хан» (абодва 1816) уласцівы фантастычнасць, алегарычнасць і сімвалічнасць вобразаў. Прыхільнік нямецкай ідэалістычнай філасофіі; імкнуўся даць філасофска-эстэтычнае абгрунтаванне паэтычных прынцыпаў рамантызму (кніга «Літаратурная біяграфія», 1817; лекцыі пра У. Шэкспіра, 1849).

Remove ads

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads