Сэрвач (балота)

балота ў Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сэ́рвач[1][2] — балота ў Беларусі, у Докшыцкім (5000 га) і Глыбоцкім (500 га) раёнах Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Сэрвач.

Хуткія факты Сэрвач, Краіна ...

Балота складаецца з вярховага (68 %), нізіннага (19 %) і мяшанага (13 %) тыпаў. Агульная плошча складае 5500 га, у межах прамысловага адкладу — 5200 га. У балоце значныя запасы гідролізнага торфу. Найбольшая глыбіня залягання да 8,2 м, сярэдняя — 3,3 м. Агульныя запасы торфу на 1 студзеня 1984 каля 26,2 млн тон[2]. Слой сапрапелю магутнасцю да 2,6 м.

Балота Сэрвач часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасвоеных тэрыторыях пераважаюць асокі і хмызнякі. Месца гняздоўя вяртлявай чарацянкі[3][4] і дупеля[4].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads