Сэрвач (прыток Віліі)
рака ў Беларусі, прыток Віліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэрвач — рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі.
Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Remove ads
Назва
На думку А. Ванагаса, аснова Serv- у літоўскіх гідронімах Servas, Servelis (азёры), Sarva (рака) звязаная з літоўскім serventi «паціху цячы, струменіць»[1]. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *sreu- «цячы», *sreṷo- «плынь» і карацейшага *ser- «цячы» паходзяць ст.-інд. srávati «цячэ», ст.-ірл. sruaimm «рака», літ. sravéti «слаба цячы», ст.-слав. struja, пол. strumień і інш.[2].
На думку У. Тапарова, назвы Свіслач, Іслач, Нарач утрымоўваюць у другой частцы (-ач) балц. akis «крыніца»[3]. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *okṷ(e)s- паходзяць ст.-інд. áksi, лац. oculus, гоц. augō, літ. akis, рус. oko «вока», серб. okno, літ. ãkas «палонка», лат. aka «калодзеж» і інш.[4].
Паводле У. Тапарова, некалькі сотняў утварэнняў з другім членам upė/upis/upys адзначана ва ўсходнебалтыйскай вобласці, а таксама ў латышскай, прускай гідраніміі[5]. На думку К. Бугі, канчатак -da ў ятвяжскіх гідронімах узыходзіць да меркаванага слова *udā «рака»[6].
Remove ads
Асноўныя прытокі
Справа: Патачанка, Дубенка, Наква, Катлянка. Злева: ручай Сэрвач[7], рэкі Галядза, Зуйка.
На рацэ

Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні ракі Наквы). Зоны адпачынку: Вілейка
Агульнае
Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад вёскі Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.
У басейне ракі балота Сэрвач[8], азёры Станіслаўскае, Арэхавае, Чорнае і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
