Сядзячы Бык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзячы Бык (на мовах сіў: Tȟatȟáŋka Íyotake) (каля 1831 — 15 снежня 1890) — шаман, лідар індзейцаў ханкпапа (Húŋkpapȟa — адна з сямі галінаў лакота, індзейскага народа з групы сіў), натхняльнік бітвы пры Малым Бігхарне 25 чэрвеня 1876, у якой 1200 індзейцаў сіў і чыене разбілі войскі амерыканскага генерала Джорджа Амстронга Кастара. Гэтая бітва лічыцца адной з найзначнейшых перамог індзейцаў.
Пасля доўгі час хаваўся разам з племенем на тэрыторыі Канады. 20 ліпеня 1881 здаўся амерыканскім уладам. Яму абвясцілі амністыю. Пэўны час выступаў з Шоў Дзікага Захаду Біла Коды. Калі яго прасілі звярнуцца да гледачоў, ён праклінаў іх на роднай мове.
У 1890 улады загадалі арыштаваць яго па падазрэнні ў здрадзе. У бойцы пры арышце Сядзячы Бык і яго сын загінулі.
Remove ads
Зноскі
- Sitting Bull // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- University of Toronto, Laval University TA-TANKA I-YOTANK // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads