Піпенберг (сядзіба)

сядзіба пад Магілёвам From Wikipedia, the free encyclopedia

Піпенберг (сядзіба)
Remove ads

Піпенберг — сядзіба канца XVIII—XIX стст. на ўскраіне Магілёва.

Хуткія факты Піпенберг, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Руіны сядзібы на нямецкім аэрафотаздымку 1943 года.

Належала беларускаму генерал-губернатару Пятру Багданавічу Пасеку (1736—1804). Пасек меў пазашлюбнага сына Пятра[ru] (1779—1825), якога пяшчотна ў дзяцінстве называлі «Піпінка»[1] — ад гэтага імя ўтворана назва сядзібы. Да яго ж, як адзінага сына Пятра Багданавіча, сядзіба перайшла па спадчыне[1]. Затым яна была купленая Янчыным, які пазней падараваў сядзібу для галоўнай штаб-кватэры расійскай арміі[2].

1 студзеня 1865 года на дачы Піпенберг адкрыта Магілёўская жаночая (Марыінская) гімназія з невялікім пансіёнам на 30 дзяўчынак. У 1872 годзе гімназія набыла аднапавярховы мураваны будынак па Дняпроўскім праспекце ў Магілёве[3].

Remove ads

Архітэктура

Ансамбль сядзібы размяшчаўся на дзвюх тэрасах правага берага Дняпра. На верхняй тэрасе па-над прамавугольным ставам стаяў сядзібны дом у стылі класіцызму з элементамі несапраўднай готыкі, на ніжняй — натуральныя і штучныя пасадкі, творы дойлідства малых форм (альтанкі, капліцы, статуі, амфітэатры і інш.). Цэнтр ансамбля — трохпавярховая мураваная прамавугольная ў плане гаспода ў стылі класіцызму (1780-я) з сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй (захаваліся падмуркі). Цэнтр галоўнага фасада, арыентаванага на раку, быў вылучаны плоскім рызалітам, васьмікалонным порцікам і завяршаўся паўфрантонам. Вокны першага паверха прамавугольныя, другога і трэцяга — стральчатыя. Планіроўка мяшаная, у цэнтры размяшчалася прамавугольная ў плане парадная зала з выхадам на балкон. Вестыбюль, лесвіцы і іншыя дапаможныя памяшканні згрупаваны ў частцы дваровага фасада[2].

Сядзіба не збераглася. Уцалелі рэшткі падмуркаў, часткова збярогся парк[2].

Remove ads

Зноскі

  1. ПАССЕК Пётр Петрович.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2022. Праверана 9 жніўня 2022.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
  3. kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 9 жніўня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads