Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў (Гарнастаевічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў (Гарнастаевічы)
Remove ads

Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў в. Гарнастаевічы (Свіслацкі раён). Пабудаваная ў другой палове ХІХ ст. Уключае гасподу, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк з садам і сажалкай, касцёл.

Хуткія факты Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Гаспода

Thumb
Сядзібны дом. Пач. XX ст.
Thumb
Сядзібны дом, задні фасад. Пач. XX ст.

Гаспода — Т-падобны ў плане будынак. Складаецца з падоўжанага аднапавярховага і кароткага двухпавярховага прамавугольных аб'ёмаў. Планіроўка анфіладна-калідорная. Галоўны ўваход аформлены чатырохкалонным порцікам. Фасады дэкарыраваныя лапаткамі, рустам, пластычнымі ліштвамі акон, прафіляванымі цягамі. У інтэр'еры кафляныя грубкі, паркетная падлога, каваная і літая фурнітура, прафіляваныя бэлькі перакрыцця. Выкарыстоўваецца адміністрацыйнай установай.

Касцёл

Thumb
Касцёл Святых Пятра і Паўла

Касцёл — прамавугольны ў плане, з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі. Сцены з бутавага каменю, антаблемент, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.

Thumb
Гаспадарчая пабудова. Пач. XX ст.
Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads