Грымячаўская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грымячаўская сядзібаmap
Remove ads

Грымячаўская сядзіба — сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Грымяча Камянецкага раёна. Пабудавана ў стылі позняга класіцызму ў маляўнічым месцы, на пагорку ў выгіне ракі Пульва. Належала княжацкаму роду Пузынаў, якія набылі маёнтак у Пуслоўскіх. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст.

Хуткія факты Сядзібна-паркавы ансамбль Пузынаў, Краіна ...

Палацава-паркавы ансамбль знаходзіцца ў параўнальна добрым стане, вызначаецца прыгажосцю навакольнага ландшафту, але палац быў значна разрабаваны пасля высялення з яго ў 1990-я гг. летняга лагера для адпачынку дзяцей.

Remove ads

Архітэктура

У ансамбль уваходзяць мураваны аднапавярховы палац, пейзажны парк, тры мураваныя гаспадарчыя пабудовы.

Палац

Thumb

Палац мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане прамавугольны з трыма значна выступаючымі рызалітамі: цэнтральным і двума бакавымі. Цэнтральны рызаліт вылучаны чатырохкалонным порцікам дарычнага ордара з трохвугольным франтонам. Бакавыя рызаліты дэкарыраваны пілястрамі і завершаны атыкавай сценкай. Аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі, простымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі. Палац накрываў высокі чатырохсхільны гладкі дах.

Вонкавыя сцены маюць арнаментаваныя разеткі і вісячыя гірлянды. Паркавы фасад па цэнтры мае тэрасу, а збоку — мансарду. Будынак узведзены на высокім падмурку, мае паўпадвальны паверх. Унутраная планіроўка палаца анфіладнага тыпу. У цэнтральным рызаліце маецца прасторны вестыбюль, за ім зала з выхадам у парк. У бакавых рызалітах знаходзіліся жылыя пакоі. 3 найбольш цікавых элементаў інтэр'ера — вінтавыя чыгунныя ўсходы на другі паверх мансарды.

Парк

Палац абкружае параўнальна невялікі парк, плошчай каля 5 га, які займае частку схілу з пагорка да р. Пульва. Сіметрычна палацу растуць дзве лістоўніцы еўрапейскія. Другую, таксама сіметрычна размешчаную пару салітэраў ствараюць дрэвы хвоі веймутавай. У выглядзе бакавых куліс прастора фланкіравана купамі дрэў мясцовых парод.

За невялікім паркавым партэрам размяшчаецца пейзажная частка парку. Яна займае пагорак, з якога адкрываюцца перспектывы на маляўнічае наваколле і раку Пульва. Паўтараючы форму пагорка, каля яго падножжа праходзіла алея з грабу. У салітэрах, невялікіх дрэвавых групах выкарыстоўваліся экзатычныя віды. Захаваліся адзінкавыя дрэвы ясеню звычайнага ніцага, елкі блакітнай, лістоўніцы, шаўкоўніцы, глогу і інш.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads