Сядзібна-паркавы комплекс Ляжэнскіх (Аранчыцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзі́бна-па́ркавы ко́мплекс Ляжэ́нскіх — былая сядзіба ў вёсцы Аранчыцы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі).
Remove ads
Гісторыя
Першую сядзібу збудавалі ў 1560 годзе тагачасныя ўладальнікі Аранскія, ад якіх атрымала назву вёска Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу панны Дэрамер дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Магіла Юзэфы Ляжэнскай (у дзявоцтве Дэрамер) дагэтуль знаходзіцца на каталіцкіх могілках Пружан.
Па Ігнацыі Ляжэнскім уласнікамі маёнтку і двару ў Аранчыцах былі:
- Фердынанд Ляжэнскі (1794—1858), пахаваны ў Пружанах
- Баляслаў Ляжэнскі (†1917)
- Павел Ляжэнскі (1880—1945), апошні ўласнік Аранчыц, дзед польскага пісьменніка Цэзарыя Ляжэнскага
Па прыходзе бальшавікоў у 1939 годзе маёнтак быў разрабаваны. У 1943 годзе двор быў падпалены партызанскім аддзелам Арміі Краёвай пад камандаваннем капітана Войцеха Збілюта (польск.: Wojciech Zbilut) падчас сутычкі з немцамі і згарэў дашчэнту.
Remove ads
Апісанне
Двор у Аранчыцах быў прамавугольны, 20x7 м. Дах гонтавы. З адваротнага боку хаты знаходзілася адкрытая веранда. Ганак падтрымлівалі 4 мураваныя калоны.
Маёнтак меў 2 стайні, каменны і драўляны хлявы, кароўнік, стадолу, хату на 4 сям'і, флігель[2].
Сядзібу атачаў парк плошчай 200x300 м з рыбнымі ставамі, пляжам і дзвюма алеямі.
Зноскі
- аб'ект на сайце Radzima.org
- Александр Ильин. * * * // Гістарычная брама. — 2003. — № 1 (21).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads