Уселюбская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уселюбская сядзібаmap
Remove ads

Сядзібна-паркавы комплекс О’Руркаў — сядзібна-паркавы комплекс ва Уселюбе.

Хуткія факты Уселюбская сядзіба, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба ў пачатку XX ст.

Сядзіба з відам на раку Плісу пабудавана Іосіфам О’Руркам у 2-й палове XIX ст. Адпавядала традыцыям позняга класіцызму. З усходняга боку да сядзібы вяла пад’язная алея, з заходняга — знаходзілася капліца, з паўднёвага — парк плошчай каля 10 га, які перасякалі шматлікія прагулачныя алеі і дарожкі.

Thumb
Жылы дом

Апошнім уладальнікам ся­дзібы быў граф Карл Мар’ян Аляксандр О’Рурк (1864—1946), мясцовыя жыхары называлі яго граф Караль. Карл Мар’ян быў жанаты з графіняй Марыяй з Тышкевічаў, якая памерла ў Варшаве ў 1926 годзе, дзяцей у шлюбе не было.

Remove ads

Парк

Thumb
Заходняя алея ў пейзажнай частцы парку
Thumb
Усходняя алея ў рэгулярнай частцы парку

Сядзібны парк закладзены ў XIX ст. Узор паркавага мастацтва пейзажнага стылю. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1].

Плошча парку складае 11 га. На паўночным усходзе на ўзвышшы стаяў сядзібны дом (не збярогся), на ўсход ад яго была рэгулярная частка парку, на захад — пейзажная з вялікім лугам, вадаёмамі, дэкаратыўнымі групамі і асобнымі дрэвамі. На беразе вялікага штучнага вадаёма пастаўлены новы сядзібны дом, разбіты пладовы сад[1].

Парк добра збярогся. Кампазіцыя парку заснавана на кальцавых дарожках-маршрутах. У дрэвастоі больш за 30 відаў дрэў і кустоў, з экзотаў растуць піхта сібірская, лістоўніца еўрапейская, арэх шэры і інш[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Уселюбскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads