Пліса (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, прыток Нёмана From Wikipedia, the free encyclopedia

Пліса (прыток Нёмана)
Remove ads

Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Хуткія факты Пліса, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Паводле Тапарова і Трубачова, паходжанне няяснае. Магчыма, звязанае са ст.-пруск. Plissingis (-ing- — суфікс) або з лужыцкай ракой Pleise[1].

Назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[2].

Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).[крыніца не паказана 114 дзён]

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць і за 8 км ад Навагрудка. Генеральны кірунак цячэння — поўнач і паўночны ўсход.

Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізавана. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае.

Найвялікшы населены пункт на рацэ — аграгарадок Уселюб (593 чалавекі на 2008 год). Акрамя яго, рака працякае каля вёсак Шкелічы, Марцулі, Зенявічы, а таксама Пліса 1 і Пліса 2. Ва Уселюбе на рацэ плаціна і запруда ў былой шляхецкай сядзібы О’Руркаў.

Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка[3] (злева).

Упадае ў Нёман каля вёскі Мікалаева. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 10 метраў, хуткасць цячэння — 0,2 м/с.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads