Сядзібны дом (Пышна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзіба ў Пышне — былая мураваная сядзіба ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя

Першая сядзіба, гэта быў драўляны дом з ганкам, вядома з першай паловы XVIII стагоддзя, калі яна належала Храптовічам, Раецкім і Кашчыцам. У 1786 годзе маёнтак стаў уласнасцю Пятра Сялявы. Пасля яго смерці перайшоў сыну Іасафату і ўнуку Апалінарыю. У 1836 годзе Пышна дасталося Крысціне Любецкай (са Шчытоў), пасля — Яну Шчыту, які прадаў маёнтак свайму сваяку Станіславу Шчыту. Яго сын, Станіслаў Казімір, быў апошнім уладальнікам маёнтка.
Мураваны сядзібны дом быў узведзены Сялявамі ў першай палове XIX стагоддзя.
Remove ads
Архітэктура
Будынак быў мураваны, у праекцыі меў форму шырокага прамавугольніка, крыты высокім, гладкім чатырохсхільным гонтавым дахам. 3 правага боку будынка выступаў порцік з гладкім трохкутным франтонам, які падтрымлівалі чатыры шырока расстаўленыя калоны. Порцік, да якога вялі прыступкі, утвараў закрытую тэрасу. Тры акны ў сярэдняй частцы дома мелі паўкруглыя завяршэнні, у той час тры крайнія мелі форму прамавугольніка.
Remove ads
Літаратура
- Тухта, В. Панская сядзіба ў Пышне / В. Тухта // Лепельскі край. — 2019. — 15 сак. — С. 12.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads