Сямён Сямёнавіч Абрамаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Сямёнавіч Абрамаў (нар. 7 лістапада 1938, в. Глыбоцкае, Церахоўскі раён, Гомельская вобласць — 3 красавіка 2017) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1986), прафесар (1995).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960; аспірантура, 1965; дактарантура, 1986).
Выкладаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1969—2014, факультэт ветэрынарнай медыцыны, у 1987—1990 гадах — дэкан факультэта, у 1995—2000 гадах — першы прарэктар акадэміі, з 2001 года — прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл).
Навуковыя інтарэсы: незаразныя хваробы сельскагаспадарчых жывёл.
Remove ads
Узнагароды
Ордэн Пашаны (2014), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1988, 2011, 2013), Міністэрства адукацыі (1994), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (1998) Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008).
Бібліяграфія
- Физические и лекарственные методы профилактики и лечения бронхопневмонии у телят путем воздействия на естественную резистентность организма : автореферат диссертации … доктора ветеринарных наук : 16.00.01 / Абрамов Семен Семенович. ― Казань, 1984.
Літаратура
- Абрамаў Сямён Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абрамов Семен Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 8.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads