Сянна (рака)

рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сянна́[1][2] — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Хуткія факты Сянна, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Вядомы балцкі гідранімічны корань Sain-[3]. Балцкія аналагі — літоўскія Sainas, Seina, прускія Sayn, Seynicz. Звязаны з літоўскім at-sainus «павольны, неахайны, лянівы»[4].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.

Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцна звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, ніжэй вёскі Пільня Чэрыкаўскага раёна пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Берагі стромкія і ўмерана стромкія.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў.

Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур’я (злева) і До́машня[5], Рэкта (справа).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads