Сянькоўшчына

аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сянько́ўшчына[1] (трансліт.: Siańkoŭščyna, руск.: Сеньковщина) — аграгарадок у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сянькоўшчынскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Слонім — Масты, за 15 кіламетраў на паўночны захад ад Слоніма, за 120 кіламетраў ад Гродна[2].

Remove ads

Гісторыя

Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага[3].

У 1940—1954 гадах цэнтр Сянкоўшчынскага сельсавета Зэльвенскага раёна. Да 18 сакавіка 1967 года вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета Зэльвенскага раёна[4].

Насельніцтва

  • 1999 год — 534 жыхары.
  • 2002 год — 532 жыхары, 232 двары[2].
  • 2009 год — 555 жыхароў[5].

Інфраструктура

  • Лясніцтва
  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці

  • Археалагічны комплекс «Сянькоўшчына» (1 тысячагоддзе да н. э.) Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000577шыфр 413В000577:
    • селішча-1 — 100 м на паўночны ўсход ад стадыёна, на ўзвышшы, паміж правым берагам ракі Бяроза (левы прыток ракі Шчара) і безыменнай ракой;
    • селішча-2 — за паўночнай ускраінай вёскі, з левага боку ад дарогі на вёску Куцэйкі, на ўзвышшы левага берага ракі Бяроза.
  • Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага (2007)
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads