Сянькоўшчынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сянько́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сянькоўшчына. Плошча сельсавета — 17376 га.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Кастровіцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кастровічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў Слонімскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бярдовічы, Куцэйкі, Мілаванне, Сянькоўшчына, Шышкі і Ягнешчыцы), сельсавет перададзены ў склад Слонімскага раёна[1]. 17 чэрвеня 1996 года перайменаваны ў Сянькоўшчынскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Сянькоўшчына. 22 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Васілевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Васілевічы, вёскі Бабынічы, Вераб’евічы, Ганькі, Задвор’е, Навасёлкі, Нерастовічы, Парэчча, Разанаўшчына і Хадзявічы)[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1467 чалавек[3], з іх 91,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,6 % — палякі, 1,3 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1127 чалавек[5].
На 2011 год у 15 населеных пунктах сельсавета пражывала 1636 чалавек, з іх ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў — 653, старэйшых за 60 гадоў — 696, дзяцей — 287, 838 двароў.
Станам на 1 студзеня 2021 года ў сельсавеце пражываў 1171 чалавек.
Remove ads
Эканоміка
Станам на 1 студзеня 2007 года ў гаспадарках грамадзян утрымоўваліся 171 карова, 608 свіней, 12 коней, 33 казы, 25 авечак, 3587 галоў птушкі. На тэрыторыі сельсавета займаюцца сельскагаспадарчай вытворчасцю СВК «Сянькоўшчына» і фермерская гаспадарка «Людміла».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads