Сяргей Аляксандравіч Астроўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (укр.: Сергій Олександрович Островський; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.
Remove ads
Адукацыя
У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.
Кар’ера
Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.
З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.
У 2003 годзе прызначаны намеснікам камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл Украіны[1].
У 2010 годзе прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.
Пасля пачатку ў 2014 годзе расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»[2].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Узнагароды
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Ордэн «За заслугі» III ступені
- Узнагарода Міністэрства абароны Украіны «Доблесць і гонар»
- Медаль «10 гадоў Узброеным сілам Украіны»
- Медаль «15 гадоў Узброеным сілам Украіны»
Зноскі
- Руководящий состав 8 АК Архівавана 25 червня 2014. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads